Лукашэнка зацвердзіў сцяг Пінска, якім “нелегальна” карысталіся чыноўнікі
Аляксандр Лукашэнка сваім указам зацвердзіў сцяг Пінска. Ён уяўляе сабой жоўтае палотнішча з выявай герба Пінска ў цэнтры.
Цікава, што гэты сцяг гарадскія ўлады выкарыстоўваюць на мерапрыемствах ўжо больш за два гады. Выходзіць, што карысталіся незарэгістраванай сімволікай.
Герб Пінска вядомы з 1581 года, ад часу атрымання горадам Магдэбурскага права. Пасля доўгага перапынку герб быў адноўлены ў якасці сімвала горада ў 1993 года, першым дэмакратычна абраным гарадскім саветам.