Лукашэнка заклікаў Мядзведзева і Януковіча да ветэранскага адзінства
У Беларусі "свята паважаюць" памяць пра памерлых падчас вайны і захоўваюць "вялікую спадчыну" перамогі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 8 траўня ў Маскве, падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця стэлы ў гонар гарадоў воінскай славы ў Аляксандраўскім садзе. "Як прэзідэнт Беларусі, я жадаю засведчыць усім расейцам, украінцамў, маім калегам — прэзідэнтам Украіны і Расіі: вы заўсёды можаце абаперціся на беларусаў. Мы заўсёды будзем вартыя таго адзінства, якое дэманстравалі ў гады страшнай вайны нашыя ветэраны, — цытуе Лукашэнку агенцтва "РИА "Новости". — Самы галоўны ўрок гэтай страшнай вайны — калі мы разам, мы непераможныя".