Лукашэнка заклікаў шведскі бізнэс да супрацоўніцтва з Беларуссю

Падчас сустрэчы са старшынёй Міжнароднага савета шведскай прамысловасці Эрыкам Белфраге беларускі прэзідэнт заклікаў шведскі бізнэс да актыўнага супрацоўніцтва з нашай краінай. Беларусь, як спрактыкаваны псіхааналітык, гатовая абмяркоўваць са Швецыяй любыя праблемы. "Нам патрэбныя пэўныя праекты, дзелавыя кантакты паміж кампаніямі, асобнымі бізнэсмэнамі, а калі будзе жаданне, дык і на ўзроўні дзяржаў па любых тэмах", — цытуе сп. Лукашэнку інфармагенцтва REGNUM. Таксама Аляксандр Лукашэнка прапанаваў шведскаму боку "рэкамендаваць дзесятак або паўтара бізнэсмэнаў, якія былі бы зацікаўленыя ў працы ў Беларусі".