Лукашэнку з пераабраннем пакуль павіншавалі толькі 13 кіраўнікоў краін?
Згодна з афіцыйным сайтам Аляксандра Лукашэнкі, яго з пераабраннем павіншавалі толькі 13 кіраўнікоў краін. Гэта Туркменістан, Таджыкістан, Азербайджан, Сірыя, Лівія, В'етнам, Іран, Арменія, Узбекістан, Кітай, Турцыя, Куба і Расія.
Няма на сайце кіраўніка Беларусі віншаванняў ад прэзідэнтаў суседніх Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, а таксама іншых еўрапейскіх краін. Цікава, што сярод тых, хто павіншаваў, на сайце не значыцца Міхаіл Саакашвілі і Уга Чавес.
Затое прыйшлі віншаванні ад старшыні Палаты прадстаўнікоў Лівана, кіраўніка Палесцінскай аўтаноміі Махмуда Абаса, патрыярха Маскоўскага Кірылы, губернатара Маскоўскай вобласці, Народнага артыста СССР Армена Джыгарханяна і іншых.