Лушчыльня крэветак узяла тайм-аўт з-за занесеных снегам дарог
На тыдзень сыйшлі ў аплатны адпачынак працаўнікі прадпрыемства “Трансаэкспрэс”, якое спецыялізуецца на перапрацоўцы крэветак з Нямеччыны. Нагадаем, беларуска-польскае супольнае прадпрыемства мае свае філіі ў Пружанскім і Бярозаўскім раёнах. Як паведаміў Еўрарадыё дырэктар прадпрыемства Анатоль Швед, пазамятала дарогі, і 6 аўтобусаў, якія давозяць работніц у Бярозу і Пружаны, не спраўляюцца. Астатнія два тыдні належнага адпачынку людзі змогуць узяць у бясснежны сезон, сказаў дырэктар.