Ля касцёла Святога Язэпа ладзілі віктарыну па гісторыі хрысціянства

Ля касцёла Святога Язэпа ў Мінску працягваецца бестэрміновая штодзённая акцыя за вяртанне гэтага храма вернікам. У суботу ўвечары тут прайшла віктарына на тэму гісторыі касцёла, сталічнай плошчы Волі і беларускага хрысціянства. У акцыі бралі ўдзел болей за два дзесяткі чалавек, у тым ліку актывісты аргкамітэту “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі”, “Маладога фронту” і “Моладзі БНФ”, паведамляе БелаПАН. Пераможцамі віктарыны сталі Вітаўт Сіўчык, Уладзімір Яроменка і Мікалай Дземідзенка. Сустаршыня БХД Павел Севярынец уручыў ім збор кампакт-дыскаў “Беларускі хрысціянскі хіт” і кнігі па гісторыі беларускага хрысціянства.

У часе акцыі працягваўся збор подпісаў за вяртанне касцёла вернікам.