Ля клуба “Арэна” фанаты цяжкой музыкі закідалі камянямі міліцэйскі УАЗік

Кіданнем камянямі па міліцыянтах скончыўся 11 жніўня канцэрт памяці вядомага мінскага тусоўшчыка Іллі “Смятаны” Куркова, які загінуў 40 дзён таму. Імпрэза адбывалася ў сталічным клубе “Арена”. Меркавалася, што на сцэну выйдуць гурты Destroers, F.I.A., LimuZin, “НаіСКАсок” ды іншыя. Міліцыянты ўвайшлі ў залю падчас выступу аднаго з гуртоў і запатрабавалі спыніць канцэрт праз няслушна аформленае гастрольнае пасведчанне, паведамляе сайт інтэрнэт-хіт-парада “Тузін Гітоў”. Людзі пачалі выходзіць з клубу, аднак на вуліцы высвятленне адносінаў з “ахоўнікамі парадку” такі адбылося.

У выніку людзі закідалі камянямі міліцэйскі УАЗік. На лесвіцы клуба “Арэна” таксама адбылася бойка.

Паводле непацверджаных звестак, затрымана 5 чалавек.