Лявон Вольскі: "Экстрэмізм" варшаўскага канцэрту высмактаны з пальца
"Экстрэмісцкім" прызнаны запіс канцэрту "Салідарныя з Беларуссю", які адбыўся ў сакавіку 2006 года ў Варшаве. Адначасова ў "чорны спіс" патрапіў і фільм Міраслава Дэмбінскага "Урокі беларускай мовы". Такое рашэнне прыняў суд Кастрычніцкага раёна Гродна і яго надрукавала дзяржаўная прэса. "Наша ніва" паведамляе, што дыскі са згаданымі запісамі, а таксама з фотаздымкамі з сакавіцкіх падзеяў 2006-га ў Мінску, у чэрвені былі канфіскаваныя ў магілёўца Алеся Буракова, якія ехаў з Польшчы ў Беларусь. Рашэнне гродзенскага суда набыло моц у верасні.
Адзначым, што фільм Дэмбінскага распавядае пра дзейнасць зачыненага ўладамі Беларускага ліцэю імя Якуба Коласа, ён атрымаў некалькі прызоў на міжнародных кінафестывалях. А ў рок-канцэрце ў Варшаве ўдзельнічалі найлепшыя беларускія рок-гурты, у тым ліку і "NRM".
Лідэр гурта Лявон Вольскі ў інтэрв'ю Еўрарадыё кажа, што не бачыць ніякага "экстрэмізму" ў тым канцэрце:
"На мой погляд, нічога экстрэмісцкага там не магло быць. Увогуле ў нас суды працуюць даволі цікава. У нас могуць нават людзям прысудзіць некалькі гадоў практычна за нічога...
Усё гэта высмактана з пальца. Што ж там "экстрэмісцкага" было ў гэтым канцэрце, наогул не магу зразумець... Экстрэмізм - гэта заклік да нейкай узброенай барацьбы. Нічога такога там не прысутнічала".