Лявон Вольскі запрашае далучыцца да акцыі "Святочная паштоўка ў няволю"

Знакаміты рок-музыка Лявон Вольскі звяртаецца да ўсіх вядомых і аўтарытэтных людзей – беларускіх і замежных – музыкаў, літаратараў, мастакоў, спартоўцаў з заклікам павіншаваць асуджаных да арышту ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту ў Мінску з надыходзячымі Калядамі і Новым годам: "Вы – вядомыя людзі. Дык давайце ж разам створым сапраўдны Калядны цуд – асветлім змрочныя вязніцы!", заклікае спявак.



Давайце напішам ім Калядныя паштоўкі! Канкрэтным людзям, у кожнага з якіх ёсць імя і прозвішча, праца, вучоба, каханне і ўлюбёная справа, піша Вольскі ў звароце. Выберыце, калі ласка, сабе асобу, якой Вы напішаце Калядную паштоўку. І пачынайце. Толькі не трэба надрыву, пафасу і слёз. Арыштаваным і без гэтага нялёгка. Давайце павіншуем нашых вязняў светла, радасна і з верай у лепшае.

Адрасы, па якіх можна накіроўваць паштоўкі:

 

220089

Мінск, 1-ы завулак Акрэсціна, 36

Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў

Імя і прозвішча адрасата

 

222160

Мінская вобласць, Смалявіцкі раён, г. Жодзіна, вул. Сухаградская, 1

Жодзінскі РУУС

Імя і прозвішча адрасата