Лютэранская царква Швецыі гатовая вянчаць гомасэксуальныя пары
Пачынаючы з лістапада, лютэранская царква ў Швецыі пачне вянчаць партнёраў у аднаполых шлюбах. На паседжанні сінода ў 250 чалавек 70% галасоў было пададзена ў падтрымку гэтага рашэння. Яшчэ ў траўні ўрад Швецыі надаў аднаполым шлюбам тыя самыя правы, як і ў звычайных, адзначае onet.pl.
"Я думаю, што прынятае правільнае рашэнне, але спачуваю тым, хто лічыць, што справы зайшлі задалёка", — заявіў арцыбіскуп Швэцыі Андэрс Вэйрыд.
Святароў, якія не падзяляюць поглядаў Сінода, да вянчання прымушаць не будуць.
Швецыя адной з першых надала грамадзянскія і сацыяльныя правы аднаполым саюзам — у сярэдзіне 1990-х. У 2002 годзе там был прыняты закон, які дазваляе такім сем'ям усынаўленне. Швецыя стала пятай краінай — пасля Нідэрландаў, Бельгі, Іспаніі і Нарвегіі — якая прызнае аднаполыя шлюбы.