Маці дзяцей, што нарадзіліся 3 ліпеня, атрымліваюць падарункі ад міністраў
Падарункі атрымліваюць у панядзелак у мінскіх бальніцах маці, якія нарадзілі дзяцей 3 ліпеня, у Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Дабрачынная акцыя мае назву "Белая Русь — з любоўю да дзяцей". Падарункі — наборы пасцельнай бялізны і дзіцячай вопраткі — асабіста ўручаюць міністр аховы здароўя Васіль Жарко і міністр адукацыі, старшыня рэспубліканскага грамадзянскага аб'яднання "Белая Русь" Аляксандр Радзькоў, паведамляе агенцтва "Минск-новости".