Мадона ўчыніла скандал сваім здымкам і хэштэгам у Instagram (фота)
Знакамітая поп-спявачка знялася ў хіджабе.
Пры гэтым прарэзы для вачэй у гэтай мусульманскай жаночай вопратцы былі выкананыя ў выглядзе кратаў. Мадона змясціла пад фота і правакацыйны хэштэг.
За няпоўныя два дні здымак у хіджабе набраў больш за 34 тысячы "лайкаў". Сярод шматлікіх каментароў нямала негатыўных.