Магілёўская абласная кааліцыя дала негатыўную ацэнку кіраўніцтву АДС

У Магілёве адбыўся справаздачна-выбарчы сход абласной кааліцыі Аб'яднаных дэмакратычных сілаў. На ім былі прынятыя дзве рэзалюцыі, у адной з якіх дадзеная ацэнка працы кіраўніцтва АДС. Як распавёў Еўрарадыё кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, большасць дэлегатаў палічылі працу кіраўніцтва АДС нездавальняючай:

“Мы далі ацэнку кіраўніцтву АДС. Далі ацэнку працы кіраўніцтва - сустаршынь. І большасць дэлегатаў прагаласавалі за нездавальняючую ацэнку працы, з патрабаваннем іх сыходу ў адстаўку”.


Найперш гэта звязана з кепскай падрыхтоўкай да парламенцкіх выбараў, кажа Рыгор Кастусёў.
Таксама на сходзе была адзначаная добрая супольная праца сябраў магілёўскай кааліцыі падчас выбараў і прыняты план працы на наступныя два гады. Адзін з пунктаў - гэта агульная праца на аднаго кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах.