Магілёўскі ЗАГС замест Хэлоуіна адсвяткуе свята багіні лёсу і ўрадлівасці

Свята старажытнаславянскай багіні лёсу, урадлівасці і сямейнага ачага Макошы прапануюць адзначыць жыхарам Магілёва замест Хэлоўіна. З такой ініцыятывай выступіў аддзел ЗАГС Магілёўскага гарвыканкама, паведаміляе БЕЛТА.

Галоўныя падзеі свята, заснаваныя на традыцыях шанавання Макошя, разгорнуцца ў краме адзення беларускага дызайнера Алены Горацкай 30-31 кастрычніка. Наведвальнікам прапануюць паўдзельнічаць у майстар-класах па пляценні бранзалетаў-абярэгаў на шчаслівую долю, а таксама ў вязанні шаліка Лёсу.

31 кастрычніка кожны зможа загарнуцца ў шалік, падумаць аб патаемным і дакрануцца да загадкавага свету выканання жаданняў. Пасля магічны выраб перададуць у Палац грамадзянскіх абрадаў Магілёва як святыню захоўвання сямейных абярэгаў. Штогод у дзень багіні Макошы шалік будзе папаўняцца новымі кветкамі, і ў яго будуць ўплятаць свае мары жыхаркі абласнога цэнтра.