Магілёвец з абрэзам хацеў даехаць на таксоўцы з Баранавіч да Івацэвіч
У Баранавічах затрымалі жыхара Магілёўскай вобласці, які хацеў бясплатна даехаць на таксоўцы ў Івацэвічы (гэта каля 70 км). На выездзе з горада кіроўца прапанаваў пасажыру зрабіць перадаплату,
але той дастаў абрэз і загадаў ехаць далей. Аднак таксіст з дапамогай
іншых кіроўцаў здолеў скруціць мужчыну і здаць яго ў міліцыю.
Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы
Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы