Махляр падманвае віцяблянаў, збіраючы грошы на пахаванне іх суседзяў
Ён карыстаецца тым, што ў шматпавярховіках людзі не вельмі добра ведаюць адно аднаго.
У Віцебску пачаў дзейнічаць махляр, які збірае з людзей грошы на пахаванне іх нібыта памерлых суседзяў. Як піша "Комсомольская правда", мужчына добра апрануты, паводзіць сябе вельмі карэктна, гаворыць пераканаўча. Ён быў заўважаны ў розных раёнах горада.
Невялікія грошы ён збірае з жыхароў шматпавярховікаў, дзе людзі не вельмі добра знаёмыя адно з адным. Многія жыхары вераць махляру і аддаюць яму грошы.
Віцяблянка Наталля Варанцова распавяла журналістам, што аддала грошы чалавеку, які сказаў ёй пра смерць суседа. А на наступны дзень яна сустрэла згаданага суседа жывым і здаровым.
Міліцыянты просяць віцябляняў тэлефанаваць на нумар 102, калі візіцёр выклікае падазрэнні.
Фота: kp.by