Махлярка “зняла сурокі” дзвюм жыхаркам Ліды амаль за 1 тысячу долараў

Дзве жыхаркі Ліды пацярпелі ад дзеянняў махляркі. Каля крамы па вуліцы Ламаносава невядомая прапанавала зняць сурокі 23-гадовай дзяўчыне.
Пасля таго як “сурочаная” аддала “варажбітцы” 600 тысяч рублёў і 10 долараў, махлярка знікла, паведамляе БелаПАН.

На наступны дзень у аналагічную сітуацыю трапіла пенсіянерка. Каб пазбавіцца ад сурокаў, 83-гадовая жанчына аддала незнаёмцы 650 долараў і 10 еўра. Затрымаць махлярку пакуль не атрымалася.