Максім Мірны выбыў з барацьбы ў 2-м крузе адкрытага чэмпіянату Аўстраліі
Беларускі тэнісіст Максім Мірны пакідае адкрыты чэмпіянат Аўстраліі. Разам з ізраільцянінам Эндзі Рамам у другім крузе парнага разраду ён прайграў іспанцам Фелісіяна Лопесу і Фернанда Вердаска - 2:6, 4:6, паведамляе сайт newsru.co.il.
"Беларус - гэта добра, але ізраільцяніна ён не заменіць", - піша ізраільская прэса. Справа ў тым, што Рам летась са сваім звычайным партнёрам, ізраільцянінам Ёні Эрліхам выйграў гэты турнір.
Нагадаем, на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі барацьбу працягвае толькі беларуска Вікторыя Азаранка. У адзіночным разрадзе яна выйшла ў трэці раўнд, а ў парным разам з расіянкай Верай Званаровай прабілася ў 1/16 фінала.
У другім раўндзе парных спаборніцтваў беларуска Таццяна Пучак і аўстралійка Анастасія Радзівонава прайгралі немцы Анне-Лене Грэнефэльд і швейцарцы Паці Шнідэр - 7:5, 3:6, 0:6.