Маладзёжная зборная Беларусі па хакеі не здолела выйсці ў вышэйшы дывізіён
Маладзёжная зборная Беларусі па хакеі не змагла атрымаць пуцёўку ў вышэйшы дывізіён. На чэмпіянаце свету ў групе "В" першага дывізіёну, які праходзіў з 12 па 18 снежня ў Рызе, падапечныя Андрэя Расолькі занялі другое месца. У заключным матчы беларусы прайгралі гаспадарам з лікам 1:3 (0:0, 1:1, 0:2).
На 54-й хвіліне Варашылаў не здолеў рэалізаваць буліт і вывесці зборную Беларусі наперад. За 47 секунд да канца трэцяга перыяду каманда замяніла варатара шостым палявым гульцом і прапусціла шайбу ў пустыя вароты.
Выніковае становішча каманд:
1. Латвія — 12 ачкоў (розніца шайб 28—9),
2. Беларусь — 12 (21—8),
3. Славенія — 11 (17—8),
4. Венгрыя — 6 (17—21),
5. Францыя — 3 (14—29),
6. Вялікабрытанія — 1 (8—30).
БелаПАН