МУС Беларусі прапануе аб'явіць чарговую амністыю
Аб аб'яўленні чарговай амністыі будзе хадайнічаць перад дзяржаўнымі органамі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Яна мусіць быць прымеркавана да гадавіны вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. МУС прапануе вызваліць тых асобаў, што знаходзяцца ў зняволенні за нецяжкія злачынствы, інфармуе "Інтэрфакс".
Нагадаем, што мінулая амністыя была аб'яўлена ў 2007 годзе. Да траўня 2008-га вызваліліся больш за 2100 чалавек.
Нагадаем, што мінулая амністыя была аб'яўлена ў 2007 годзе. Да траўня 2008-га вызваліліся больш за 2100 чалавек.