Мартынаў і Лаўроў абмяркуюць Мытны Саюз і адносіны з ЕС

Міністры замежных спраў Беларусі і Расіі Сяргей Мартынаў і Сяргей Лаўроў сустрэнуцца 23 лістапада ў Мінску. Гэтая сустрэча адбудзецца ў рамках штогадовага паседжання калегій МЗС абедзвюх краін, паведаміў на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. "Міністры  абмяркуюць праблематыку адносін з Еўрасаюзам і падрыхтоўку да Саміту АБСЕ. Прадстаўнікі калегій разгледзяць пытанні,  звязаныя з дзейнасцю міжурадавых інтэграцыйных аб'яднанняў на прасторы СНД", - дадаў Савіных.

Плануецца падпісаць План кансультацый на 2011 паміж міністэрствамі Беларусі і Расіі – дакумент па ўзгадненні пазіцый па ўсім спектры знешнепалітычных пытанняў.