Мартынаў прыме ўдзел у нарадзе кіраўнікоў МЗС краін "Усходняга партнёрства"

Беларуская дэлегацыя на чале з кіраўніком МЗС Сяргеем Мартынавым прыме ўдзел у чарговай штогадовай нарадзе міністраў замежных спраў краін - удзельніц ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства". Нарада пройдзе сёння ў Бруселі. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных. Беларуская дэлегацыя выкладзе свае падыходы да далейшага развіцця праграмнай дзейнасці "Усходняга партнёрства", уключаючы актывізацыю праектнай дзейнасці і стварэнне Усходняга форуму развіцця, які зможа аб'яднаць прадстаўнікоў прыватнага сектара.

Беларуская дэлегацыя таксама плануе прыцягнуць увагу да неабходнасці грунтоўнай работы па змястоўнаму напаўненню маючага адбыцца ў маі 2011 года саміту "Усходняга партнёрства" ў Будапешце.

Праграма знаходжання Сяргея Мартынава ў Бруселі ўключае шэраг двухбаковых сустрэч з міністрамі замежных спраў іншых краін, у ходзе якіх будуць абмяркоўвацца пытанні супрацоўніцтва на двухбаковым узроўні, перадае БЕЛТА.