Мартынаў у Берліне абмяркоўвае Мытны саюз у святле адносінаў Беларусі з ЕС
Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў 8 ліпеня cустракаецца з віцэ-канцлерам Нямеччыны, міністрам замежных спраў Гідо Вестэрвеле. Беларускі і германскі бакі абмяркоўваюць стан і перспектывы адносінаў
Беларусі і ЕС, ход стварэння Мытнага Саюза Беларусі, Расіі і Казахстана і
іншыя пытанні, паведаміў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных на брыфінгу 8
ліпеня.
Візіт беларускага міністра адбываецца ў рамках шостага пасяджэння Беларуска-германскага Савета эканамічнага супрацоўніцтва. Павестка дня мерапрыемства — двухбаковае эканамічнае супрацоўніцтва ў сферах гандлю, інвестыцый, павышэння кваліфікацыі беларускіх мэнэджэраў у Нямеччыне. У беларускай дэлеагацыі — прадстаўнікі міністэрстваў эканомікі, фінансаў, прамысловасці і іншых ведамстваў, а таксама Беларусбанка.
"Беларусь разлічвае на канструктыўнае, прадметнае абмеркаванне адносінаў Беларусь — Еўрасаюз, у тым ліку лібералізацыю візавага рэжыму, фармаванне дамоўна-прававой базы, эканамічнае і крэдытна-інвестыцыйнае супрацоўніцтва", — адзначыў Савіных.
Фота: www.belarus.by.