Масавая гібель рыбы на рацэ Піна была справакаваная прамысловымі выкідамі

Прамысловымі выкідамі была справакаваная масавая гібель рыбы ў рацэ Пінa. Першыя аналізы паказалі, што ў пробах ёсць перавышэнне ўтрымання аманійнага азоту і азоту нітрытнага, адпаведна ў 4 і 10 разоў. Больш падрабязны аналіз будзе праведзены цягам бліжэйшага тыдня. Пасля гэтага будуць шукаць вінаватае прадпрыемства. Нагадаем, пра гібель рыбы стала вядома 20-га жніўня. У той дзень спецыялісты іспекцыі па ахове прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя з дапамогай МНС сабралі каля 400 рыбін і ўзялі пробы вады на месцы здарэння.