Масавы паказальны суд над алкаголікамі зладзілі ў Пінскім раёне

Выязное паседжанне суда адбылося ў Гарадзішчанскім сельскім выканкаме пад Пінскам. Агулам на судзе прысутнічалі больш за 30 чалавек. Пінскія суддзі выпраўлялі мясцовых выпівох лячэбна-працоўны прафілакторый. У выніку “папраўляць” сваё здароўе паехалі 7 пінчукоў. Астатнія змаглі ўбачыць, што іх чакае ў будучыні, калі не адумаюцца.

Мясцовыя ўлады лічаць, што паказальнымі судамі спыняць алкагалізацыю жыхароў вёсак.