Матэматыку, мову і літаратуру 11-класнікі вучаць па электронных падручніках

Тры прадметы сёлетнія 11-класнікі будуць вывучаць у электронным варыянце. Навучэнцам прапаноўваюцца электронныя версіі па матэматыцы, некаторых замежных мовах і беларускай літаратуры.
Акрамя таго, для вывучэння ў электронным выглядзе будуць прадстаўленыя некаторыя тэмы ў 9 і 10 класах па хіміі, а таксама па фізіцы. Пра гэта распавёў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно.

Электронныя версіі падручнікаў размешчаныя ў Інтэрнэце на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі. Яны прадстаўленыя ў вольным доступе. Таксама на сайце інстытута можна знайсці дадатковую літаратуру для факультатываў і іншых прадметаў, інфармуе БЕЛТА.

Што датычыцца папяровых падручнікаў, то іх для 11-класнікаў сёлета не друкавалі. Па словах Фарыно, гэта патрабуе вялікіх фінансавых выдаткаў.