Матэрыялы справы па смерці Алега Бябеніна перакладаюцца на англійскую мову

Матэрыялы расследавання па факце смерці журналіста Алега Бябеніна зараз перакладаюцца на англійскую мову. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведамілі ў пракуратуры Мінскай вобласці. Над перакладам працуюць спецыялісты, нанятыя АБСЕ. Пераклад робіцца для экспертаў гэтай арганізацыі, якія павінны прыбыць у Беларусь для ўдзелу ў расследаванні смерці журналіста.

Паводле не пацверджанай афіцыйна інфармацыі прыезд патолагаанатама і крыміналіста з Нарвегіі і Швецыі чакаецца 25-26 кастрычніка.