Майстры шклозавода "Нёман" вырабілі кубкі для афармлення Мірскага замка
Майстры шклозавода "Нёман" вырабілі некалькі копій кубка радзівілаўскай эпохі, паведамляе БЕЛТА.
Прапанова ўзнавіць кубкі і куфлі для афармлення Мірскага замка ў стылі эпохі Радзівілаў паступіла ад Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.
Досвед падобнай рэстаўрацыйнай працы ў завода ўжо ёсць. Некалькі гадоў назад беларускія майстры рэстаўрыравалі жырандолі аднаго з палацаў Латвіі, якія былі цалкам згубленыя. Для гэтага адмыслова варыўся крышталь.