МАЗ пастанову № 991 паспрабуе не заўважыць і працягне працаваць як раней
Буйныя прадпрыемствы, нягледзячы на пастанову №991, адмаўляцца ад звыклых пастаўшчыкоў не спяшаюцца. Напрыклад, МАЗ збіраецца працаваць так, як і працаваў раней.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік начальніка аддзела закупак прадпрыемства Ўладзімір Дзянісаў:
Уладзімір Дзянісаў: “Як працавалі, так і будзем працаваць. Будзем усе спісы [пастаўшчыкоў – ЕРБ] здаваць на ўзгадненне. А калі нам іх не ўзгодняць – спыніцца завод, вось і ўсё”.
МАЗ, хутчэй за ўсё, утрымае права выбіраць самастойна не толькі пастаўшчыкоў, але і пасрэднікаў. А вось драбнейшы дзяржаўны бізнес паводле пастановы № 991 будзе такой магчымасці пазбаўлены.
Нагадаем, Сяргей Сідорскі сёння заявіў, што пастанова Саўміна, якая забараняе пасрэднікаў, тычыцца толькі дзяржаўных прадпрыемстваў.