Мазырская газета адмовілася друкаваць праграму кандыдата Франка Вячоркі
Мазырская раённая газета "Жыццё Палесся" адмовілася публікаваць праграму кандыдата ў дэпутаты райсавета вайскоўца Франка Вячоркі. Як паведаміў БелаПАН са словаў Вячоркі, рэдактар газеты Ларыса Чорная ўгледзела паклёп у фразе "службоўцы праядаюць нашы з вамі грошы". Кандыдат накіраваў заяву ў ЦВК з просьбай даць прававую ацэнку яго перадвыбарнай праграме і адначасова прапанаваў газеце трохі змененую фразу: "Службоўцы не галадаюць за нашы з вамі грошы".
У праграме Вячоркі, па яго словах, тры галоўныя пункты: вяртанне Мазыру статусу забруджанага радыяцыяй горада; рамонт дарог; улада павінна служыць людзям.
Фота — naviny.by
У праграме Вячоркі, па яго словах, тры галоўныя пункты: вяртанне Мазыру статусу забруджанага радыяцыяй горада; рамонт дарог; улада павінна служыць людзям.
Фота — naviny.by