М.Чаргінец: “Я ўпэўнены, што ніякага падпісання не будзе”

Сенатар Савета Рэспублікі Мікалай Чаргінец раcказаў Еўрарадыё, што Канстытуцыйны акт "саюзнай дзяржавы" падрыхтаваны толькі на 90%. Таму падпісанне яго немагчымае, яго могуць толькі абмяркоўваць. Мікалай Чаргінец: “Тое, што ён будзе падпісаны, я выказваю вялікі сумнеў. Каб ён быў падпісаны, неабходна зрабіць шматлікія папярэднія крокі. Гэта я кажу як член групы па падрыхтоўцы Канстытуцыйнага акту, усіх груп, якія працавалі над усімі яго варыянтамі. І ведаю, што ён гатовы дзесьці на 90 %. І там ёсць некалькі момантаў, якія павінны вырашыць абодва прэзідэнты.

Можа быць, падчас сустрэчы яны і абмяркуюць гэтыя моманты. Таму што я ведаю, што перад імі стаяць больш важныя пытанні, якія яны павінны абмеркаваць, і яны павінны быць падпісаны. Гэта тычыцца і адзінага тарыфу на чыгунцы, і па пытаннях медыцыны, умовах узаемных паставак лекаў, пагадненне па аўтамабільных зносінах. Па крэдыце тым жа, пра які шмат гавораць.

Ёсць шэраг пытанняў, якія прэзідэнты абмяркуюць у першую чаргу. Я ўпэўнены, што падпісання не будзе. Магчыма, толькі абмеркаванне
”.


Зміцер Панямонаў, Еўрапейскае радыё для Беларусі