Медыкі прагназуюць, што захворванні на грып у Беларусі хутка пойдуць на спад

Спад захворвання на грып прагназуюць беларускія медыкі. Гэта мусіць адбыцца на працягу бліжэйшых двух тыдняў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.  На сённяшні дзень у 7 кантрольных гарадах і 30 раёнах краіны аб’яўлены каранцін, зачыненыя 24 школы. Найбольш ад грыпу пацярпелі Мінская і Гродзенская вобласці. А самая спакойная эпідэмічная сітуацыя – на Гомельшчыне.

Цікава, што летась Гомельская вобласць, наадварот, лідыравала па гэтым захворванні, а жыхары Гродзенскай вобласці хварэлі мала. На думку медыкаў, сёлета жыхары поўдня Беларусі набылі імунітэт і змаглі саўладаць з вірусам, паведамляе тэлеканал ОНТ.