Медыкі прапануюць працягнуць школьныя канікулы ў Мінску да 15 лістапада
На працягненні школьных канікул у Мінску да 15 лістапада настойваюць медыкі. Нагадаем, у сувязі з узрастаннем захворванняў на ВРВІ і грып у сталіцы канікулы былі працягнутыя да 11 лістапада ўключна. Цяпер жа гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміалогіі падрыхтаваў абгрунтаванне неабходнасці працягнуць канікулы ў чарговы раз.
Як паведамляе БелаПАН, паводле разлікаў спецыялістаў, папярэдняе працягненне школьных канікулаў у сталіцы дазволіла папярэдзіць больш за 15 тысяч выпадкаў захворвання на ВРВІ і грып сярод школьнікаў. Калі сярод дарослых за апошнія два тыдні ўзровень захворванняў вырас у 2,5 разы, дык сярод дзяцей — застаўся на тым жа ўзроўні.
У Мінгарвыканкаме паведамілі, што рашэнне пра чарговае працягненне канікул яшчэ не прынятае, але яно абмяркоўваецца.