Меліта Станюта выйграла бронзу на чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы
Чэмпіянат свету па мастацкай гімнастыцы працягваецца ў японскім Міе. У другі дзень турніру 8 верасня былі разыграныя першыя ўзнагароды. Уладальніцай бронзы ў практыкаванні з абручом стала беларуска Меліта Станюта Як перадае БЕЛТА, нашая суайчынніца атрымала адзнаку 27,150 бала. Яшчэ адна беларуска Любоў Чаркашына заняла 6-е месца (26,700). Святлана Рудалава па выніку двух дзён кваліфікацыі апынулася 18-й.
Золата ў практыкаваннях з абручом выйграла расіянка Яўгенія Канаева (28,325), а на другую прыступку пастамента паднялася яе сяброўка па камандзе Дар'я Кандакова.
Паўтарылі поспех расіянкі і ў фінале практыкаванняў са скакалкай. Яўгенія Канаева набрала 28,350 бала, а Дар'я Кандакова — 27,825. Меліта Станюта ў першы дзень абыйшла ўкраінку Ганну Бяссонаву і была ў гэтым відзе лепшай. Аднак па выніках двух дзён кваліфікацыі Меліту на чацвёртае месца адсунулі расіянкі Яўгенія Канаева, Дар'я Кандакова і Вольга Капранава.
У фінале беларуска спынілася ў кроку ад пастамента. З вынікам 27,100 бала Станюта размясцілася на чацвёртым месцы, гэтым разам саступіўшы не толькі расіянкам, але і знакамітай украінцы Ганне Бяссонавай.