Меліяратары начуюць у балоце, каб захаваць тэхніку ад крадзяжоў
Каб захаваць тэхніку ад крадзяжоў, начальства загадала меліяратарам працаваць круглыя суткі. Згодна з новай службовай інструкцыяй, яны не мусяць пакідаць без нагляду свае экскаватары ні ўдзень, ні ўначы, паведамляе www.bulletinonline.org. У сувязі з гэтым меліяратарам даводзіцца начаваць у экскаватарах. У такіх умовах механізатары могуць застацца і ўвосень і нават зімой, таму яны ўжо цяпер узмацняюць машыны дадатковым радыятарам.