Меркаваны забойца дзяўчыны з Баранавічаў жыў на дрэве
На яго след вывела серыя дробных крадзяжоў у раёне.
Аказалася, што крадзяжамі займаўся падазраваны ў забойстве маладой дзяўчыны. У выніку падазраванага затрымалі. Зараз ён знаходзіцца ў следчым ізалятары і дае прызнальныя паказанні, паведамляе прэсавая служба Упраўлення ўнутраных справаў Брэсцкага аблвыканкама.
У лясным масіве на дрэве знайшлі ляжак, дзе жыў 29-гадовы меркаваны забойца. Нагадаем, у верасні на здымной кватэры ў Баранавічах знайшлі труп 19-гадовай дзяўчыны з мноствам нажавых ран галавы і шыі. Пад падазрэнне трапіў затрыманы лясны жыхар.