Месцамі дажджы. Надвор’е ў Беларусі 19 красавіка
Надвор'е ў Беларусі / Еўрарадыё
19 красавіка ўмовы надвор’я ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, раніцай і ўдзень адаб’ецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы.
Чакаецца пераменная воблачнасць, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ад слабога да ўмеранага.
- У Мінску тэмпература паветра складзе +4…+9 °С, без ападкаў.
- У Брэсце прагназуецца +7…+14 °С, без ападкаў.
- У Віцебску тэмпература паветра складзе +4…+8 °С, удзень і ўвечары — невялікі дождж.
- У Гомелі чакаецца +5…+9 °С, раніцай і ўдзень — невялікі дождж.
- У Гродне чакаецца +7…+14 °С, увечары — невялікі дождж.
- У Магілёве прагназуецца +3…+8 °С, удзень і ўвечары — невялікі дождж.