Міхаіл Марыніч: Першая міжнародная рэабілітацыя беларускіх палітвязняў
Міхаіл Марыніч у інтэрв'ю газеце "Народная Воля" пазітыўна ацаніў рашэнне Камітэта па правах чалавека ААН. Па яго словах, гэта першы выпадак рэабілітацыі міжнароднай арганізацыяй палітвязняў у Беларусі, важны для ўсяго беларускага грамадства.
Нагадаем, Камітэт прызнаў, што беларускі суд, які ў снежні 2004 года прысудзіў палітыка да 5 гадоў пазбаўлення волі за нібы крадзеж аргтэхнікі ў пасольства ЗША, не быў справядлівым і незалежным. На думку Камітэта ААН, працэс над Марынічам строга кантраляваўся спецслужбамі, а суддзі тэндэнцыйна ацэньвалі сабраныя падчас расследавання факты і сведчанні сведак.
Эксперты таксама прыйшлі да высновы, што 5 месяцаў дасудовага зняволення парушылі яго права на свабоду і асабістую недатыкальнасць. А тэлепаказ эпізодаў допыту ў суправаджэнні фальшывых і зневажальных каментароў — прэзумпцыю невінаватасці. Акрамя таго было прызнана, што да палітыка ўжываліся катаванні і бесчалавечнае абыходжанне, якое прыніжае павагу.
Цяпер беларуская дзяржава абавязана забяспечыць Марынічу належнае лекаванне і крымінальны працэс для высвятлення адказнасці за нягоднае абыходжанне з былым палітвязнем. У беларускіх чыноўнікаў ёсць каля ста дзён, каб паведаміць у ААН пра прынятыя меры.