Міхаіл Парэчанкаў здыме фільм паводле песень "Кино"

Міхаіл Парэчанкаў распачаў здымкі новай карціны з працоўнай назвай "Лайдакі".  Сюжэт стужкі будзе пабудаваны на песнях гурта "Кино" і Віктара Цоя.  Паводле паведамлення Life.ru са спасылкай на дырэктара Парэчанкава, акцёр і рэжысёр у праекце ўдзельнічае ў якасці прадзюсара, рэжысёрам фільма стане Андрэй Зайцаў, а супрадзюсарам - Надзея Міхалкова.

Выданне дадае, што "Лайдакі" - гэта маладыя людзі, якіх дарослыя называюць цяжкімі, а яны сябе - вольнымі". Таксама вядома, што ў Парэчанкава ўжо ёсць дамоўленасць і згода на здымкі з сям'ёй Віктара Цоя.

Цікава, што паведамленне пра новы праект Міхаіла Парэчанкава з'явілася ў той жа дзень, калі на экраны выйшаў яго дэбютны рэжысёрскі праект "Дзень Д" (рымейк баявіка 1985 году "Камандас" з Арнольдам Шварцэнэгерам).

У "Дні Д" Парэчанкаў таксама з'яўляецца прадзюсарам і выканаўцам галоўнай ролі.

Фота: www.ruskino.ru