Міхаіл Стэфановіч з-за візы можа не трапіць на чэмпіянат свету па хакеі

Міхаіл Стэфановіч, які замяніў Алега Антоненку, можа не паехаць на чэмпіянат свету па хакеі. Форвард канадскага "Квебек Рэмпартс" і зборнай Беларусі Стэфановіч не мае шэнгенскай візы, якая дазволіла б яму адправіцца ў Чэхію, а адтуль у Нямеччыну. "Спорт Беларусь" нагадвае, што 3 траўня трэнерскі штаб зборнай Беларусі па хакеі прыняў рашэнне адмовіцца ад паслуг абаронцы мінскага "Юнацтва" Аляксея Баранава, а таксама форвардаў мінскага "Дынама" Арцёма Дзямкова, Алега Антоненкі і Сяргея Задзялёнава. Замест гэтых гульцоў у зборную выклікалі форвардаў Міхаіла Стэфановіча з "Квебек Рэмпартс" і Арцём Сянькевіч з сталічнага "Юнацтва".