Міхневіч і Карольчык паказалі ў штурханні ядра другія вынікі сезону ў свеце
У мінулыя выходныя ў магілёўскім спорткомплексе "Алімпіец" прайшлі спаборніцтвы Кубка Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы. У сектары для штурхання ядра першае месца аспрэчвалі лідэры зборнай. Бронзавы прызёр Алімпіяды-2008 і фіналіст чэмпіянату свету-2009 Андрэй Міхневіч (Мінск) атрымаў перамогу, адправіўшы снарад на 21 метр 30 сантыметраў (другі вынік сезону ў свеце).
На другім месцы з найлепшым асабістым вынікам - фіналіст Алімпіяды-2008 і чэмпіянату свету-2009 Павел Лыжын (Магілёўская вобл.) – 21 метр 12 см (4-ы вынік сезону ў свеце).
У жанчын першае месца заняла чэмпіёнка Алімпіяды-2000 Яніна Правалінская-Карольчык (Гродзенская вобл.) – 18 м 78 см (другі вынік сезону ў свеце).
Другое месца заняла бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы ў Коўне Алена Капец (Брэсцкая вобл.) – 17 м 44 см (найлепшы асабісты вынік для спаборніцтваў у памяшканні). На трэцюю прыступку пастамента паднялася Вера Епімашка (Мінск) – 17 м 11 см, паведамляе "Спорт Беларусь".