Мікалай Чаргінец: Ніякага ціску з боку Расіі няма і яго не чакаецца
У бліжэйшыя дні прэзідэнт Расіі можа прызнаць незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. У сітуацыі, калі ЕС і ЗША не ўхваляюць такое рашэнне, Расію падтрымаюць толькі такія дзяржавы, як Куба ці Іран. Таксама ў Маскве чакаюць і падтрымкі афіцыйнага Мінску.
Ці пойдзе Беларусь на прызнанне незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі? Старшыня камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Мікалай Чаргінец мяркуе, што гэта можа быць зроблена "ў строгай адпаведнасці з міжнародным правам" і варта яшчэ ўсё ўзважыць і асэнсаваць.
"Беларусь вядома трошкі стрымлівала тое, што Грузія была сябрам СНД", - кажа Чаргінец.
Ён адмаўляе, што на нашу краіну ў гэтым пытанні можа быць аказаны ціск з боку Расіі:
"Ніякага ціску няма і яго не чакаецца. Расійскія кіраўнікі ведаюць, што Беларусь і прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прымаюць рашэнні толькі зыходзячы з тых высноваў, якія яны робяць самі".
У пацверджанне гэтага Мікалай Чаргінец нагадаў пра тое, як Беларусь трымала паўзу ў пачатку канфлікту ў Паўднёвай Асеціі, не спяшаючыся з заявамі.
Чаргінец перакананы, што калі ўсё будзе зроблена ў адпаведнасці з міжнародным правам, Беларусь гэтым крокам не сапсуе свае адносіны з Захадам.