Міла Ёвавіч надрукавала фота ў выглядзе Мілэдзі
Міла Ёвавіч выклала ў сваім мікраблогу на сэрвісе Twitter серыю здымкаў, на якіх яна прымярае касцюм Мілэдзі для фільма Пола В.С. Андэрсана "Тры мушкецёры".
Фільм павінен выйсці на экраны летам 2011 года, здымкі плануецца пачаць сёлета ў верасні. У ролі д'Артаньяна ў карціне здымецца Логан Лерман, які граў сына Пасейдона ў фільме "Пэрсі Джэксан і Выкрадальнік маланак", на ролі Атоса, Партоса і Араміса запрошаныя Мэцью Макфэйдэн, Рэй Стывенсан і Люк Эванс.
Акрамя таго, у канцы траўня стала вядома, што герцага Бэкінгема сыграе Арланда Блум. Раней таксама паведамлялася, што на ролю кардынала Рышэлье зацверджаны Крыстоф Вальц, які атрымаў "Оскар" за лепшую мужчынскую ролю другога плана ў фільме "Ганебныя вырадкі".
Паралельна ў СМІ з'яўлялася інфармацыя пра тое, што ў працы знаходзіцца яшчэ адзін праект па кнізе Аляксандра Дзюма "Тры мушкецёры". Над фільмам працавала кампанія Warner Bros, а яго рэжысёрам павінен быў быць Даг Лайман. Аднак па невядомых прычынах праект быў прыпынены.
Фота: lsd.blox.pl