Міліцэйская праверка па зламаных у Курапатах крыжах зацягнецца на месяц?

Супрацоўнікі міліцыі працуюць у Курапатах, дзе 6 лістапада былі вывернутыя каля 40 крыжоў. Як паведамаіў Еўрарадыё супрацоўнік прэс-службы абласной міліцыі Сяргей Басько, на цяперашні час яны не могуць паінфармаваць, якія версіі падзеяў распрацоўваюцца. Сама праверка можа зацягнуцца на месяц:
Басько: "Зараз праводзіцца праверка. Пра варыянты зараз вам ніхто нічога ня скажа. Як толькі праверка скончыцца, тады можна будзе казаць пра нейкія варыянты. На працягу месяца павінна быць прынята нейкае рашэнне".

Толькі пасля праверкі міліцыя вырашыць, ці варта пачынаць нейкую справу.