Міліцыя будзе штрафаваць за распіццё піва "з улікам чалавечага фактару"
Прыцягваць да адказнасці за распіццё піва ў грамадскіх месцах міліцыя будзе з улікам чалавечага фактару. Пра гэта заявіў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы грамадскага парадку і прафілактыкі - начальнік упраўлення правапарадку Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Аляксандр Барсукоў. Барсукоў растлумачыў, што "калі законапаслухмяны грамадзянін ідзе з жонкай па горадзе і п'е піва, то міліцыя можа абмежавацца папярэджаннем. Калі ж чалавек, які п'е піва ў грамадскіх месцах груба парушае парадак і не рэагуе на заўвагі супрацоўнікаў міліцыі, да такіх будзе ўжывацца новае заканадаўства", - перадае "Інтэрфакс".
Нагадаем, што з 23 лютага ў Беларусі ўступае ў сілу закон, згодна з якім за распіццё піва і слабаалкагольных напояў у грамадскіх месцах будуць накладацца штрафы.
Барсукоў таксама паведаміў, што міліцыя "плануе абавязаць тыя гандлёвыя кропкі, дзе будзе рэалізоўвацца піва і слабаалкагольныя напоі, зрабіць каля ўваходу ў іх адмысловыя месцы для распівання піва. Хай гэта будуць так званыя "грыбочкі".
Сталічная міліцыя плануе прыцягваць дружыннікаў і прадстаўнікоў аператыўнага атрада БРСМ да патрулявання месцаў, дзе традыцыйна ў Мінску распіваюць піва.