Міліцыя назвала дзеянні начальніка ДАІ, які збіў чалавека, правільнымі
Міліцыя Гродзенскай вобласці распаўсюдзіла афіцыйны каментар да выпадку, калі начальнік ДАІ наехаў на чалавека.
Нагадаем, здарэнне адбылося 24 сакавіка а сёмай раніцы на дарозе каля вёскі Алекшыцы Бераставіцкага раёна. Жыхар Ваўкавыска, які не справіўся з кіраваннем, урэзаўся ў прыдарожную агароджу, выйшаў з машыны і пайшоў на супрацьлеглы бок дарогі, размаўляючы па мабільным тэлефоне. У гэты момант ехаў начальнік ДАІ гродзенскай вобласці Ігар Смольскі.
Паводле праваахоўнікаў, у гэтым месцы дарога закругляецца, з-за чаго парушаецца бачнасць, таму мужчыну Смольскі заўважыў, калі было ўжо позна. Ён спрабаваў аб'ехаць мінака, але не атрымалася. "Да таго ж у той дзень ішоў снег і асфальт быў коўзкі", - гаворыцца ў афіцыйным звароце. Начальнік ДАІ дапамог пацярпеламу падняцца, выклікаў "хуткую" і пазваніў у службу бяспекі, арганізаваў аб'езд месца аварыі. Выснова: “Дзеянні афіцэра ДАІ былі правільныя”.
Пацярпелы атрымаў пералом нагі. "Эксперты павінны высветліць, ці з'яўляецца траўма вынікам сутыкнення з машынай начальніка ДАІ ці мужчына атрымаў яго падчас сутыкнення з агароджай".
Паводле неафіцыйнай інфармацыі Еўрарадыё, Смольскага таксама збіла машына на месцы аварыі: калі даішнік выйшаў з аўтамабіля, каб паглядзець, што здарылася, аўтамабіль зачапіў яго люстэркам задняга бачання.