Міліцыя не пускае рэгіянальных прадпрымальнікаў на пахаванне Казулінай
Сёння раніцай у 30 кіламетрах ад Светлагорску затрыманы старшыня каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў гэтага горада Анатоль Змітровіч.
Актывіст і яшчэ два прадпрымальнікі накіроўваліся на мікрааўтобусе ў Мінск на пахаванні Ірыны Казулінай. Іх спынілі супрацоўнікі ДАІ. У выніку Змітровічу сказалі, што ён павінен быў прыйсці сёння ў Светлагорскае РАУС.
Аднак ніякіх позваў прадпрымальнік не атрымліваў. Больш за тое, кіроўцу падазраюць у тым, што ён вёў аўтамабіль у нецвярозым стане, таму павінен прайсці экспертызу.
БелаПАН