Міліцыя не ведае, як украінскія заўзятары пранеслі на стадыён "Дынама" фаеры
Міліцыя будзе высвятляць, якім чынам украінскім заўзятарам удалося пранесці на матч зборных Беларусі і Ўкраіны забароненыя фаеры. Пра гэта БелаПАНу заявілі ў ГУУС Мінгарвыканкама. Па словах міліцыянтаў, агулам у сектары сталічнага стадыёна "Дынама", дзе знаходзіліся ўкраінскія фанаты, было запалена каля сямі фаераў. Два або тры з іх заўзятары кінулі на поле. Адбылося гэта прыкладна на 82-й хвіліне матчу.
Ахоўнікі парадку сцвярджаюць, што якіх-небудзь паслабленняў для ўкраінскіх заўзятараў пры ўваходзе на стадыён не было. Як і беларускія, яны праходзілі праз металадэтэктары, падвяргаліся асабістаму надгляду.
Дарэчы, гэта не першы выпадак выкарыстання фаераў на мінскім стадыёне "Дынама" заўзятарамі каманды гасцей. Такая ж сітуацыя была і на матчы БАТЭ — "Зеніт" (Санкт-Пецярбург) увосень мінулага года.