Міліцыя не знайшла крамолы ў буклетах пра нацыянальныя сімвалы Беларусі

Адміністрацыйная справа, заведзеная на намесніцу старшыні "Маладога фронту" Насту Палажанку па факце распаўсюджвання буклетаў на нацыянальную тэматыку, спынена. Як паведамляе прэс-служба арганізацыі, Палажанка атрымала адпаведны ліст з Валожынскага раённага аддзела міліцыі.
У ім паведамляецца, што змест буклетаў, прысвечаных бел-чырвона-беламу сцягу і гербу "Пагоня", не супярэчыць заканадаўству Беларусі.

Нагадаем, у ліпені маладафронтаўка была затрыманая каталіцкімі дружыннікамі і міліцыянтамі падчас малітоўнай сустрэчы ў Івянцы. На дзяўчыну быў складзены адміністрацыйны пратакол.