Міліцыя пачала крымінальную справу з нагоды вандалізму ў Курапатах

З нагоды пашкоджання крыжоў у Курапатах міліцыя пачала крымінальную справу. Падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.
Нагадаем, што 8 лістапада вялася праверка па факце вандалізму ў Курапатах і ніякіх падрабязнасцяў не паведамлялася. Як паінфармаваў супрацоўнік прэс-службы абласной міліцыі Сяргей Басько, на сённяшні дзень пачатая крымінальная справа:

Басько: "Зараз распачалі крымінальную справу па факце пашкоджання 38 крыжоў. Згодна з артыкулам 339 часткай 1 – хуліганства".

Нагадаем, 6 лістапада ў Курапатах былі вывернутыя 38 крыжоў.